НОВОСТИ

"Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь"

Конкурс ‘Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь прaводзіцца штогод пачынаючы З 2002 года, па сумеснай ініцыятыве Дзяржстандарта, абласных выканаўчых камітэтаў і Мінгарвыканкама. Напрыканцы мінулага года журы вызначыла пераможцаў, Лаўрэатамі конкурсу прызнаны 260 таварау, якія выпускаюцца 168 арганізацьіямі, з іх у намінацыі “Харчовыя тавары” лаўрэатамі сталі 149 тавараў 87 арганізацый, сярод якіх глыбоцкія прадпрыемствы.

Сярод прадстаўнікоў малочнай галіны Унітарнае вытворчае прадпрыемства “Глыбоцкі малочнакансервавы камбінат” узнагароджана дыпломам конкурсу за "Вяршкі згушчаныя з цукрам масавая доля тлушчу 19%".

У спісе лаўрэатаў мясаперапрацоўчай галіны - Унітарнае вытворчае прад- прыемства “Глыбоцкі мясакамбінат” “Лепшымі таварамі Рэспублікі Беларусь” прызнаны іх прадукт з мяса сыравэнджаны рублены мясны «Літоўскі гасцінец», прадукт з мяса сыравэнджаны рублены мясны «Мацік Украннскій», выра6 каўбасны мясны. Каўбаса салямі сыравэнджаная «беларускі гасцінец» вышэйшага гатунку. Дарэчы, «Літоўскі гасцінец» і « Мацік Украннскій » заваявалі дыпломы пераможцаў і ў намінацыі “Навінка года”.

Удакладнім, што пры падвядзенні вынікаў конкурсу рэспубліканская камісія ўлічвала водгукі спажыўцоў. Тавары ж, якія ўдастоены звання лаўрэата конкурсу, атрымліваюць права размяшчаць лагатып “Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь” на ўпакоўцы тавара, у дакументацыі і рэкламных матэрыялах на працягу двух гадоў.

Купляйце глыбоцкае!

Борило Юрий © 2009-2011